Гісторыя Беларусі. 8 клас. Параграфы 26-28
Таццяна Мікалаеўна
cozel.tania@yandex.ru

ПЛАН УРОКА
-вызначыць становішча беларускага насельніцтва ва ўмовах вайны і германскай акупацыі;
-паглядзець відэа
-папрацаваць з картай "Беларусь у гады Першай сусветнай вайны";
-запоўніць у сшытку табліцу "Праекты ўтварэння беларускай дзяржаўнасці", заданне 5,с.131
-замацаваць атрыманыя веды.



У канцы ўрока я буду ведаць:
- прычыны змен настрояў беларускага грамадства ў пачатку вайны і ў 1915 г.;
-значэнне паняццяў: мабілізацыя, акупацыя;
У канцы ўрока я буду ўмець:
-параўноўваць стаўленне да вайны розных палітычных партый і газеты "Наша Ніва";
-характарызаваць акупацыйную палітыку германскіх улад на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і становішча насельніцтва ўсходняй часткі Беларусі ва ўмовах вайны.
ДЛЯ ДАПЫТЛІВЫХ! ПАЗНАЁМСЯ З ГІСТОРЫЯЙ РЫМЫ ІВАНОВАЙ, Память милосердия Риммы Ивановой почтили в Мокрой Дубраве
Original link
ДЛЯ ДАПЫТЛІВЫХ
ШТО АДЛЮСТРАВАНА НА ГЭТАЙ МАНЕЦЕ?

"НАША НІВА" ПІША АБ ПАЧАТКУ ВАЙНЫ
ДЛЯ ДАПЫТЛІВЫХ 
"БАТАЛЬЁН СМЕРЦІ "ПАД СМАРГОННЮ

Ініцыявала стварэнне жаночага «батальёна смерці» простая руская сялянка з Наўгародскай губерні, а з 1915 году – ваеннаслужачая Марыя Бачкарова (Бурачок). У сваім батальёне яна ўстанавіла жалезную дысцыпліну: уздым у пяць раніцы, заняткі да дзесяці вечара і простая салдацкая ежа.

Атрад Бачкаровай паводзіў сябе ў баі геройску ... Пры атацы немцаў па сваім пачыне кінуліся як адзін у контратаку; падносілі патроны, хадзілі ў сакрэты, а некаторыя ў разведку; сваёй працай «батальён смерці» падаваў прыклад адвагі, мужнасці і спакою, падымала дух салдат.