Тэма ўрока: Легендарны пачатак Рыма
.
Мэты ўрока:
➢ Стварыць умовы для засваення новых ведаў аб узнікненні Старажытнага Рыма, аб геаграфічным і прыродна-кліматычным становішчы Старажытнага Рыма, аб органах кіравання Старажытным Рымам;
➢ Пазнаёміць з вынікамі праўленння рымскіх цароў;
➢ Забяспечыць засваенне паняццяў: патрыцыі, плебеі, сенат, народны сход; даты 753 г да н.э, 510 г. да н.э.
➢ Удасканальваць работу з картай .
Мэты ўрока для вучня:
▪ Будзеце ведаць, калі і дзе ўзнік Рым;
▪ Зможаце назваць асноўныя вынікі праўлення рымскіх цароў ;
▪ Расказаць аб занятках старажытных рымлян і органах кіравання;
▪ Зрабіць вывад, хто захапіў уладу ў Старажытным Рыме.
НаШтоБуЗу: (на што буду звяртаць увагу)
v Ведаць азначэнне паняццяў: патрыцыі, плебеі, сенат, народны сход, цар
❖ Ведаць даты: 753 г да н.э, 510 г. да н.э.
❖ Умець палічыць колькі гадоў таму адбылася падзея;
❖ Умець паказваць на карце: Апенінскі паўвосраў, рэкі По і Тыбр, Рым;
❖ Умець рабіць вывады аб выніках кіравання рымскіх цароў;
Галоўнае пытанне:
Як вы думаеце, чаму Рым называюць “вечным горадам”?
ХОД УРОКА:
1. Арганізацыйны этап .
2. Этап падрыхтоўкі да актыўнага засваення новага матэрыялу
.
- Заданне №1.
Успамінаем вывучаны матэрыял. Назавіце краіны, якія вы ўжо ведаеце?
3. Этап мэтавызначэння
Фармулюем разам з дзецьмі НаШтоБуЗу
.
Галоўнае пытанне:
Як вы думаеце, чаму Рым называюць “вечным горадам”?
4. Этап засваення новых ведаў.
4.1. Дзе жылі і чым займаліся старажытныя рымлне. П 1., с.71-72
Работа па карце на с.72 падручніка
Настаўнік: Старажытны Рым узнік на тэрыторыі Апенінскага паўвострава. Апенінскі паўвостраў са старажытных часоў называюць Італіяй. Гэты паўвостраў падобен на старажытны бот, у наска якога размешчаны востраў Сіцылія. На поўначы паўвостраў аддзяляецца Альпійскімі гарамі. З поўдня, з усходу і захаду Апенінскі паўвостраў амываецца марамі Міжземнага мора: Адрыятычным, Іанічным, Тырэнскім, Лігурыйскім. Праз паўвостраў цягнецца невысокі горны хрэбет Апеніны.. На большай частцы тэрыторыі Італіі цёплы і спрыяльны клімат, даліны рэк По і Тыбр прыдатныя для жыцця, ураджайныя.
Устанавіце , чым займаліся жыхары Апенінскага паўвострава, запішыце ў сшытак
4.1.Народы, якія насялялі Апенінскі паўвостраў.
РАБОТА ПА КАРЦЕ ПАДРУЧНІКА, С.72
Знаходзім плямёны: этрускі, лаціны..
Якое племя насяляла тэрыторыю каля горада Рыма-ЛАЦІНЫ
4.2.Ромул –ЗАСНАВАЛЬНІК РЫМА
Прачытаць легенду на с.76
Настаўнік: Рым заснаваны ў 753 г. да н.э.
Работа ў сшытку: Запісаць дату ў сшытак.
Работа са стужкай часу:
Дадзена задача. Умовы задачы:
Зараз 2020 год.
Рым заснаваны ў 753 годзе да н. э., а горад Пінск у 1097 г.
Па стужцы часу адкажыце на тры пытанні:
1. Колькі год зараз Рыму?
2. Колькі год гораду Пінску?
3. На колькі горад Пінск маладзейшы за горад Рым?
Органы кіравання Старажытным Рымам СХЕМА ПАДРУЧНІКА НА С. 75.
НАСТАЎНІК.
Рымскі народ дзяліўся на ПАТРЫЦЫЯЎ І ПЛЕБЕЯЎ.
Узнікненне патрыцыяў звязана з Ромулам. Першы цар, выдзяліў 100 чалавек, якія былі высокага паходжання і асабістых поспехаў, з іх ён склаў савет старэйшын—СЕНАТ, А ЯГО ЧЛЕНАЎ НАЗВАЛІ СЕНАТАРАМІ. СЕНАТАРАЎ НАЗЫВАЛІ ЯШЧЭ ПА –ЛАЦІНСКУ-ПАТРЭС, АДСЮЛЬ І НАЗВА ПАТРЫЦЫІ.
ЯНЫ ЗАЙМАЛІ ВЫСОКАЕ СТАНОВІШЧА Ў ГРАМАДСТВЕ, ВАЛОДАЛІ ЗЯМЛЁЙ І БАГАЦЦЕМ.
ПРОСТЫ НАРОД ПЛЕБЕІ БЫЛІ БЕДНЫМІ, ЗАЙМАЛІСЯ ЗЕМЛЯРОБСТВАМ, ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯЙ І РАМЯСТВОМ.
ЗАПІСАЦЬ У СШЫТАК: ПАТРЫЦЫІ—ЗНАЦЬ, БАГАТЫЯ ЛЮДЗІ, ПЛЕБЕІ—БЕДНЫЯ, ПРОСТЫ НАРОД .
КІРАВАЦЬ РЫМАМ МАГЛІ ТОЛЬКІ ПАТРЫЦЫІ.
ВЫШЭЙШАЯ ЎЛАДА НАЛЕЖАЛА НАРОДНАМУ СХОДУ, ЯКІ СКЛАДАЎСЯ З МУЖЧЫН-ПАТРЫЦЫЯЎ..
ПА ЛЕГЕНДЗЕ РЫМАМ ПРАВІЛА 7 ЦАРОЎ. ПЕРШЫМ БЫЎ РОМУЛ.
ЗАПІСАЦЬ У СШЫТАК:
СЕНАТ—ОРГАН УЛАДЫ З СТАРЭЙШЫН РОДАЎ
НАРОДНЫ СХОД—СХОД УСІХ ГРАМАДЗЯН.
ЦАР—ГАЛОЎНЫ ПРАВІЦЕЛЬ..
4.3.Рымскія цары пасля Ромула.
Настаўнік:Пасля Ромула правіў Нума, а апошняга цара звалі Такрвіній Горды.
Табліца Рымскія цары і вынікі іх дзейнасці.
Імя цара | Вынікі дзейнасці |
Сервій Тулій | |
Тарквіній Горды |
Сервій Тулій, падручнік с.75 |
Тарквіній Горды, падручнік с.75 |
Адказ
Імя цара | Вынікі дзейнасці |
Сервій Тулій | Правёў рэформу, радзяліў насельніцтва па колькасці багацця. |
Тарквіній Горды | Жорсткі тыран, парушаў законы, быў выгнаны ў 510 г.да н.э |
5. Этап замацавання ведаў вучняў
Галоўнае пытанне:
Як вы думаеце, чаму Рым называюць “вечным горадам”?
Навучэнцы робяць вывады:
-аб прыродных умовах
-аб Ромуле, як заснавальніку Рыма
-аб органах кіравання
-аб царах і іх дзейнасці
6. Этап проверкі ведаў навучэнцаў.
Выкананне тэста:
1.Італія размешчана на:
А) Пірэнейскім паўвостраве; б) Балканскім паўвостраве; в) Апенінскім паўвостраве.
2. Горад Рым узнік на беразе ракі:
А) Ніл; б) Тыбр; в) Еўфрат.
3. Заснаванне Рыма звязана з легендай аб:
А) царэвічу Раме; б) братах Ромуле і Рэме; в) Геракле.
4. Датай заснавання Рыма лічыцца:
А) 753 г.да н.э.; б) 538 г. да н.э.; в) 1750 г. да н.э.
5. Багатыя людзі – гэта …
6. Просты народ называлі …
7. Галоўны правіцель Рыма--гэта…
. Ключ: 1в 2б 3б 4а 5 патрыцыі 6 плебеі 7 цар
7.Этап інфармавання аб дамашнім заданні.
Абавязковае заданне: §17, НаШтоБуЗу да ўрока.
Творчае заданне:
Падрытаваць малюнак па легендзе заснавання Рыма або зрабіць комікс.