история 5 класс.
Ранняя Рымская рэспубліка.
МАТЕРИАЛЫ К УРОКАМ ИСТОРИИ
Римский сенат

Тэма ўрока: Ранняя Рымская рэспубліка

.

Мэты ўрока:

➢ Стварыць умовы для засваення новых ведаў аб узнікненні ранняй Рымскай рэспублікі, аб органах кіравання ў рэспубліцы, аб правах і абавязках рымскіх грамадзян;

➢ Пазнаёміць з вынікамі барацьбы плебяў з патрыцыямі;

➢ Забяспечыць засваенне паняццяў: рэспубліка, магістрат, консул, дыктатура, трыбуны, вета, Законы XІІ табліц; даты 509 г. да н.э., 451-450 г г да н.э.

Мэты ўрока для вучня:

▪ Будзеце ведаць, як чынам ажыццяўляецца кіраванне ў рэспубліцы;

▪ Зможаце назваць асноўныя вынікі барацьбы плебеяў з патрыцыямі ;

▪ Расказаць аб правах і абавязках рымскіх грамадзян.

НаШтоБуЗу: (на што буду звяртаць увагу)

v Ведаць азначэнне паняццяў: рэспубліка, магістрат, консул, дыктатура, трыбуны, вета, Законы XІІ табліц

❖ Ведаць даты: 509 г.да н.э., 451-450 гг. да н.э.

❖ Умець рабіць вывады да чаго прывяла барацьба плебяў з патрыцыямі;

❖ Даваць ацэнку Законам XІІ табліц;

Галоўнае пытанне:

Як вы думаеце, што ўмацоўвала рымскае грамадства і дзяржаву?

ХОД УРОКА:

1. Арганізацыйны этап .

2. Этап падрыхтоўкі да актыўнага засваення новага матэрыялу

.

- Заданне №1.

Работа па карце падручніка, с.72

1. Дзе знаходзіцца Рым?

2. Якія рэкі працякаюць на Апенінскім паўвостраве?

3. Пакажыце ,якімі морамі амываецца Апенінскі паўвостраў?

4. Дзе размяшчаюцца горы Альпы?

Заданне №2

Успомніце год, калі выгналі цара Тарквінія Гордага?

3. Этап мэтавызначэння

Фармулюем разам НаШтоБуЗу

.

Галоўнае пытанне: Як вы думаеце, што ўмацоўвала рымскае грамадства і дзяржаву ?

4. Этап засваення новых ведаў.

4.1. Устанаўленне рэспублікі і органы кіравання П 1., с.76-78

Настаўнік: Пасля выгнання Тарквінія Гордага рымляне вырашылі больш не падпарадкоўвацца ўладзе цароў і ўстанавілі ў Рыме новую форму кіравання, якую назвалі РЭСПУБЛІКА

Работа са слоўнікам на с.133 падручніка

Азначэнне паняцця-РЭСПУБЛІКА (ЗАПІС У СШЫТКУ)

509 г.да н.э.—устанаўленне Рымскай рэспублікі, запіс у сшытку

Схема , с.79 падручніка

НАЙВАЖНЕЙШЫЯ СПРАВЫ ВЫРАШАЎ НАРОДНЫ СХОД, ДЛЯ КІРАВАННЯ ДЗЯРЖАЎНЫМІ СПРАВАМІ ВЫБІРАЛІ-МАГІСТРАТАЎ

ГАЛОЎНЫМІ СЛУЖБОВЫМІ АСОБАМІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ:

БЫЛІ ДВА КОНСУЛЫ, ЯКІЯ ВЫБІРАЛІСЯ З ПАТРЫЦЫЯЎ

АБАВЯЗКІ КОНСУЛАЎ:

1. КІРАВАЛІ ДЗЯРЖАВАЙ

2. СКЛІКАЛІ СЕНАТ І НАРОДНЫ СХОД

3. БЫЛІ СУДДЗЯМІ

4. ПАД ЧАС ВАЙНЫ БЫЛІ ВАЕННАЧАЛЬНІКАМІ.

СЕНАТ:

1. СКЛАДАЎСЯ З ПАТРЫЦЫЯЎ

2. ДЗЕЙНІЧАЎ УВЕСЬ ЧАС

3. АБМЕРКАВАННЕ ЗАКОНАЎ

4. КАНТРОЛЬ ЗА ГРАШОВЫМІ СРОДКАМІ

5. САЧЫЦЬ ЗА АРМІЯЙ

6. У ЧАС ВАЙНЫ ЎСТАНАЎЛІВАЛАСЯ ДЫКТАТУРА

РАБОТА СА СЛОЎНІКАМ, С.132

4.2.ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ РЫМСКІХ ГРАМАДЗЯН

Складзіце табліцу ў сшытку, П.2, С.78

Правы рымскіх грамадзян

Абавязкі рымскіх грамадзян

ХТО НЕ МЕЎ НІЯКІХ ПРАВОЎ?—ПЛЕБЕІ

АХАРАКТАРЫЗУЙЦЕ СТАНОВІШЧА ПЛЕБЕЯЎ, С.78

4.3.Барацьба плебяў з патрыцыямі

НАСТАЎНІК.

Больш за 200 гадоў плебеі вялі ўпартую барацьбу за роўныя правы з патрыяцыямі. Барацьба насіла галоўным чынам мірны характар.

ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ, С.79

Праз 15 гадоў пасля ўстанаўлення рэспублікі плебеі дамагліся права выбіраць са свайго асяроддзя асаблівых службовых асоб—народных ТРЫБУНАЎ.

ЗАПІС У СШЫТКУ:

ТРЫБУНЫ—АБАРОНЦЫ ПЛЕБЕЯЎ

ПРАВЫ ТРЫБУНАЎ:

1. ПРАВА АДМЯНЯЦЬ РАСПАРАДЖЭННІ КОНСУЛАЎ І СЕНАТА, КАЛІ ЯНЫ СУПЯРЭЧЫЛІ ІНТАРЭСАМ ПЛЕБЕЯЎ

2. ВАЛОДАЛІ ПРАВАМ ВЕТА-ЗАБАРАНЯЮ

3. ЗАБОЙСТВА ТРЫБУНАЎ ЛІЧЫЛАСЯ ЦЯЖКІМ ЗЛАЧЫНСТВАМ

v Настаўнік: Важнай перамогай плебеяў сталі Законы XІІ табліц.

v Народны сход прыняў іх у 451-450 гг да н.э.-запіс у сшытак

.

Якіх перамог дасягнулі плебеі у 366 г.да н.э.? С. 79-80 ПАДРУЧНІКА

5. Этап замацавання ведаў вучняў

Галоўнае пытанне:

Як вы думаеце, што ўмацоўвала рымскае грамадства і дзяржаву?

Навучэнцы робяць вывады:

-аб АСНОЎНЫХ ОРГАНАХ КІРАВАННЯ РЫМСКАЙ РЭСПУЛІКАЙ

-аб ВЫНІКАХ БАРАЦЬБЫ ПЛЕБЕЯЎ З ПАТРЫЦЫЯМІ

-аб ПРАВАХ І АБАВЯЗКАХ РЫМСКІХ ГРАМАДЗЯН

-аб УМАЦАВАННІ РЫМСКАГА ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВЫ

6. Этап проверкі ведаў навучэнцаў.

ВЫКАНАННЕ ЗАДАННЯЎ (ВІДЭА, ТЭСТЫ)

7.Этап інфармавання аб дамашнім заданні.

Абавязковае: §18, НаШтоБуЗу да ўрока.

Творчае заданне: Што азначаюць выразы “Гора пераможаным”, “гусі выратавалі Рым”, “пірава перамога”.