План вывучэння тэмы
1. Прачытай матэрыял параграфа 20-212. Паглядзі відэа па тэме ўрока "Першая расійская рэвалюцыя ў Беларусі".
3. Запоўні ТАБЛІЦУ , выканай заданне 4, на с.964. Папрацуй з карцінай, .с.94 і нумарамі газет "Наша Доля" і "Наша Ніва", папрацуй з вершам "Хрэст на свабоду" А.Пашкевіч
5. Выканай тэст для замацавання
У канцы ўрока я буду ведаць:
- прычыны, пачатак і ход рэвалюцыі;У канцы ўрока я буду ўмець:
-называць палітычныя партыі, якія дзейнічалі ў той часПАЗНАЁМСЯ З ВЕРШАМ, ДАЙ ХАРАКТАРЫСТЫКУ ПАДЗЕІ, АБ ЯКОЙ НАПІСАНЫ ВЕРШ Хрэст на свабоду. Алаіза Пашкевіч. |
На усходзе красна неба. Нас нядзівіць – так і трэба! Кроў ракамі льецца ў мора, Салдат гіне там ад гора Без кашулі і бяз хлеба. Нас нядзівіць – так і трэба! Гоняць сына, гоняць мужа, Мы слухаем цара дужа. З душы б’ецца скарга ў неба, А мы маўчым – так і трэба! Жандар стрэле, казак б’ецца, У народа спіна гнецца Ад налогаў з солі, хлеба, А мы плацім – так і трэба! Ў Пецярбурзе змерлі людзі: Ім прашылі куляй грудзі, Бо то з песняй і з алтарам Пайшлі з папом перад царам. А цар сыпнуў, як бы з неба, Тысяч куляў – так і трэба. Дурняў хрысціць на свабоду. Цар навуку даў народу, Паказаў ім, як бы з неба, Што больш цара не патрэба! Тагды Гапон у грамаду Бяжыць, крычыць: «Трэба ладу, Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў, Трэба біць нам гэтых шэльмаў. Трэ злізаць усіх міністраў, Бюракратаў, антыхрыстаў». Чую яшчэ голас з неба, Што цара павесіць трэба! 3 той пары Масква, Варшава, Рыга, Вільня, Бак, Лібава, Беларусь, Літва, Расея Гоняць вон цара-зладзея! Цар у страху, сенат млее, Беданосцаў аж хварэе... Народ чуе голас з неба, Што больш цара не патрэба. Люты, 1905. |