гісторыя Беларусі, 6 клас
Татьяна Николаевна
Год Рождения
заданне для вучняў

КРЫЖАВАНКА “ЗНАЙДЗІ 10 СЛОЎ І ПАТЛУМАЧ ІХ ЗНАЧЭННЕ, АБО ПАДЗЕЮ”

С ІНІЯВОДЫЎ
В ІЛЬНЯЗОЛД
О ГРАЛЬГЕРД
Д ЕЖКЕГЛІЯЖ
Л ДАКЕЙСТУТ
Е ЗМПРАГЕНО
І ІОДРННРУГ
М МЙААДСІТЫ
Р ІЦВПРЫСРО
А НЬЫПЭРОЛД
В ПОДЛЙЖЭТІ

Гісторыя Беларусі

Дата:

Kлас:6

Tэма: Умацаванне вялікакняжацкай улады. Барацьба з крыжакамі.

Сувязь з папярэднімі ведамі: Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Мэта ўрока: Мяркуецца, што вучні будуць ведаць вызначэнні паняццяў: Вялікае Княства Літоўскае і Рускае;шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ.

Вучні будуць ўмець характарызаваць адносіны ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам; вынікі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ;вызначаць вынікі барацьбы з крыжацкай агрэсіяй;даваць ацэнку дзейнасці князёў Гедзіміна, Альгерда, Давыда Гарадзенскага, Андрэя Полацкага.

НаШтоБуЗУ (на што буду звяртаць увагу).Мэты ўрока мовай вучняў:

1.Буду ведаць наступныя паняцці: Вялікае Княства Літоўскае і Рускае;шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ.

Буду ўмець характарызаваць адносіны ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам; вынікі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ;

вызначаць вынікі барацьбы з крыжацкай агрэсіяй;

даваць ацэнку дзейнасці князёў Гедзіміна, Альгерда, Давыда Гарадзенскага, Андрэя Полацкага.

Ключавое пытанне да вучняў: Пытанне 8* §2

Ход урока (метады і заданні):

1. Арганізацыйны момант

1. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ.

Арганізацыя работы з гістарычнай картай, з дакументам.

Работа з картай ,с.15 падручніка+ СХЕМА НА С. 16

Работа з КАРЦІНАЙ І ДАКУМЕНТАМ (вучэбны дапаможнік, С.16-17):«Бітва на Сініх водах»: вызначыць прычыны перамогі літоўска-рускага войска).

ЗАПІС У СШЫТАК ДАТЫ-1362 Г.—БІТВА НА СІНІХ ВОДАХ

2. Княжанне Гедзіміна і Альгерда.

Арганізацыя работы з вучэбным дапаможнікам.

Работа з вучэбным дапаможнікам п.2 §2.

1316 год—Гедзімін

ПАЛІТЫКА:

-ВКЛ –ЦЭНТР АБ’ЯДНАННЯ ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ЗЯМЕЛЬ

-ПРАВОДЗІЎ МУДРУЮ ЎНУТРАННУЮ І ЗНЕШНЮЮ ПАЛІТЫКУ

-СУПРАЦЬСТАЯЎ КРЫЖАКАМ І ТАТАРАМ

-АКТЫВІЗАВАЎ КАНТАКТЫ З ЗАХОДНЯЙ ЕЎРОПАЙ

-1323 Г- ПЕРАНЁС СТАЛІЦУ ДЗЯРЖАВЫ Ў ВІЛЬНЮ

ГЕДЗІМІН—“КАРОЛЬ ЛІТВІНАЎ І РУСІНАЎ”, ТЭКСТ, НА С.18

-1341 Г-ПАСЛЯ СМЕРЦІ ГЕДЗІМІНА ТРОН ЗАНЯЎ ЯЎНУТ, АДНАК АЛЬГЕРД І КЕЙСТУТ ПАЗБАВІЛІ ЯГО ЎЛАДЫ.

АЛЬГЕРД

КЕЙСТУТ

-1345 -1377 –ЧАС КНЯЖАННЯ

-УСХОДНЯЯ ЧАСТКА ВКЛ

-СТАРАЎСЯ ПАШЫРЫЦЬ МЕЖЫ ВКЛ НА ЎСХОДЗЕ

-БАРАЦЬБА ЗА “РУСКІЯ ЗЕМЛІ”

ХАРАКТАРЫСТЫКА АЛЬГЕРДА, С.20

ВЫНІКІ:

-ТЭРЫТОРЫЯ ВКЛ ПАВЯЛІЧЫЛАСЯ Ў 2 РАЗЫ

-ВЯДУЧАЯ РОЛЯ ВКЛ У РАЗВІЦЦІ ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ

-ЗАХОДНЯЯ ЧАСТКА ВКЛ

-БАРАЦЬБА З КРЫЖАКАМІ

3. БАРАЦЬБА з крыжацкай агрэсіяй.

Арганізацыя работы са СХЕМАЙ “АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ КРЫЖАЦКАЙ АГРЭСІІ”, С.20-21.

4. Стараста Давыд Гарадзенскі, князь Андрэй Полацкі

Арганізацыя работы з вучэбным дапаможнікам.

Работа з вучэбным дапаможнікам п.4§2, С.22-24

Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі:

Адказ на ключавое пытанне

РАБОТА З ГІСТАРЫЧНЫМІ ДАКУМЕНТАМІ ПРЫ ЗАПАЎНЕННІ “СТАРОНКІ Ў ВК НА ГСІТАРЫЧНЫХ АСОБ”

КРЫЖАВАНКА “ЗНАЙДЗІ 10 СЛОЎ І ПАТЛУМАЧ ІХ ЗНАЧЭННЕ, АБО ПАДЗЕЮ”

С ІНІЯВОДЫЎ
В ІЛЬНЯЗОЛД
О ГРАЛЬГЕРД
Д ЕЖКЕГЛІЯЖ
Л ДАКЕЙСТУТ
Е ЗМПРАГЕНО
І ІОДРННРУГ
М МЙААДСІТЫ
Р ІЦВПРЫСРО
А НЬЫПЭРОЛД
В ПОДЛЙЖЭТІ

Дамашняе заданне:§ 2; .Індывідуальнае (на выбар):скласці гістарычныя партрэты Давыда Гарадзенскага і Андрэя Полацкага, даць ацэнку іх дзейнасці