гісторыя Беларусі 6 клас
Татьяна Николаевна
Заданне для замацавання
Матэрыял для выканання дамашняга задання.

Урок: Гісторыя Беларусі

Дата:

Kлас:6

Tэма: Княжанне Ягайлы. Крэўская унія і яе значэнне.

Сувязь з папярэднімі ведамі: Умацаванне вялікакняжацкай улады

Мэта ўрока:Мяркуецца, што вучні будуць ведаць вызначэнні паняццяў:

Крэўская унія, прывілей, Востраўскае пагадненне;

даты заключэння Крэўскай уніі,хрышчэння літоўскага насельніцтва па каталіцкім абрадзе;час кіравання Ягайлы;час заключэння Востраўскага пагаднення.

Вучні будуць ўмець вызначаць прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы;

вызначаць прычыны, умовы,вынікі і значэнне Крэўскай уніі;

характарызаваць палітыку вялікага князя Ягайлы;

лакалізаваць на карце тэрыторыю, падпарадкаваную Тэўтонскаму ордэну

Ключавое пытанне да вучняў: Пытанне 7* §3

Ход урока (метады і заданні):

1. Арганізацыйны момант 2. Праверка д/з: пыт. §2 (франтальна)

План тэмы

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне Арганізацыя работы са стужкай часу, з гістарычнай картай, з дакументам.Работа са стужкай часу: адзначыць даты, якія адносяцца да перыяду княжання Ягайлы.
2. Прычынызбліжэння ВКЛі Польшчы.Арганізацыя работы з дакументам.Работа з дакументам «З акта Ягайлы і яго братоў аб саюзе Літвы з Польшчай»: вызначыць умовы ажыццяўлення шлюбу Ягайлы з Ядвігай. С.28
3. Крэўскаяунія і яе ўмовыАрганізацыя работы з ілюстрацыяй, гістарычнай картай, са схемай. Работа з ілюстрацыяй «Крэўскі замак»: растлумачыць, чаму менавіта ў такім выглядзе быў пабудаваны замак,чым гэта было выклікана.Работа са схемай «Крэўская унія»: растлумачыць вынікі Крэўскай уніі.

Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі:Адказ на ключавое пытанне

Дамашняе заданне:§ 3; Падрыхтаваць сінквэйн пра князя Ягайлу. Індывідуальнае (на выбар): уявіце сябе журналістам і вазьміце інтэрв’ю ў вялікага князя Ягайлы (або складзіце пытанні да інтэрв’ю з князем).